Nius
Viewing Telegram channel @viacorka (ВЯЧОРКА)
This is channel preview
create account to subscribe to this channel, browse for more
February 21st 2021, 9:47:51 am

Па ініцыятыве Польшчы, Румыніі, Літвы заўтра ў Брусэлі на Радзе па замежных справах Эўразьвязу (усе міністры ЭЗ) абмяркуюць пытаньне Беларусі. Гэта зьвязана з драконаўскімі прысудамі журналістам, актывістам і пачаткам суду над Бабарыкам. Заўтра таксама абмяркуюць і 4ы пакет санкцыяў, які ў працэсе падрыхтоўкі.

February 21st 2021, 10:53:13 am
Loading...

Некаторыя беларускія СМІ спаслаліся на інтэрвію Le Temps, дзе Сьвятлана Ціханоўская нібыта сказала, что "мы прайгралі". Але, калі паглядзець у францускі арыгінал, то там зусім іншае.

Адказваючы на пытаньне журналіста "Дзе сёньня адбываецца рэвалюцыя?", Сьвятлана адказвае:

Nous avons perdu la rue (мы страцілі вуліцу), бо супраць нас гвалт, зброя...
...pour le moment il semble que nous ayons perdu - "таму на дадзены момант выглядае, што быццам бы (ayons - форма дзеяслова для імавернасьці) мы страцілі (вуліцу).

У канцы сказа проста паўтарэньне пачатку, але без слова вуліца, каб было карацей. А не "мы прайгралі".

February 22nd 2021, 6:55:06 am
Loading...

February 22nd 2021, 6:55:06 am

Правярайце памылкі:

Тыповага беларуса я досыць лёгка адрозню сярод іншых.

Рысы аблічча мяккія, але гэтая далікатнасць падманвае. Праявы знешняй сілы замяняе тут вынослівасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай чалавек проста не выжыў бы сярод дрымучых лясоў і неабсяжных балот. І гарт застаўся ў яго характары на вякі. Ды і пазней гэта праяўлялася. Напрыклад, на вайне і ў партызаншчыне.
Таму беларуса заўсёды абражала думка аб ім, як аб «няшчасненькім». Ён жыў, не збіраючыся ні выміраць, ні губляць мову.

Яму было ўласціва інстынктыўнае адчуванне справядлівасці і свабодалюбства. Пра гэта сведчыць іранічная і злая легенда.

«Бог дзяліў між народамі землі. Прыйшлі беларусы... Вельмі ж пану богу спадабаліся. Ён і пачаў нас надзяляць: «Рэкі вам даю поўныя, пушчы — нямераныя, азёры — нялічаныя. Спёкі ў вас ніколі не будзе, але і холаду — пагатоў. Зажэрціся на багатай зямлі не дам, але і голаду ў вас ніколі не будзе. Не ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта. А яшчэ звяры і дзічына ў пушчах чародамі, рыбы ў рэках — касякамі, пчолы ў борцях — мільёнамі. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці — дужыя, сады — багатыя, грыбоў ды ягад — заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя». Тут яго святы Мікола ў бок штурхае: «Пане Божа, гэта ж вы ім рай аддаяцé!». Бог крактануў, але назад адбіраць не будзеш. «Добра, каб не занадта вы раем ганарыліся, дам я вам найгоршае ў свеце начальства».

У гэтай легендзе ёсць толькі адзін герой — народ, які прыдумаў яе. Жывы, разумны і вольналюбівы.

February 22nd 2021, 6:55:06 am
Loading...

February 22nd 2021, 6:55:06 am
Loading...

February 22nd 2021, 6:55:06 am
Loading...

February 22nd 2021, 6:55:06 am
Loading...

February 22nd 2021, 6:55:06 am
Loading...

February 22nd 2021, 6:55:06 am
Loading...

February 22nd 2021, 6:55:06 am
Loading...

February 22nd 2021, 6:55:06 am
Loading...

Паводле папярэдніх падлікаў, ад 10 да 15 тысяч чалавек узялі ўдзел у Агульнай дыктоўцы да Дня роднай мовы менавіта ў момант трансьляцыі. Многія маглі пісаць дыктоўку пазьней, глядзець у запісе. Дзякуй таксама вялікі тэлеканалу Белсат TV за спрыяньне.

Сьвятлана Ціханоўская зачытала тэкст паводле нарысу Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі".

February 22nd 2021, 11:05:49 am

Поговорили с Эхо Москвы о беларусской улице, о Лукашенко и Путине, о международном давлении и надеждах беларусского народа.

https://youtu.be/bLTiAg7JLWk

February 22nd 2021, 6:40:34 pm
Loading...

Заўтра ў 19:00 па Менску — прэм’ера вялікага інтэрвію Ціханоўскай Дзьмітрыю Гардону. Пасьля інтэрвію з Лукашэнкам, многія расчараваліся ў Гардоне, але пасьля жнівеньскіх падзеяў — ён зьмяніў сваё стаўленьне. У двухгадзіннай размове вы пачуеце адказы Ціханоўскай на самыя розныя пытаньні, у тым ліку пра беларускі пратэст і яго герояў, пра стаўленьне да Бабарыкі, чый Крым, гарантыі Лукашэнку, раней невядомыя факты пра сустрэчы з Мэркель і Макронам.

February 22nd 2021, 6:56:33 pm

Офіс Сьвятланы Ціханоўскай перадаў у структуры Эўразьвязу абноўлены пералік асобаў на ўключэньне ў санкцыйныя сьпісы.

Прапанаваны сьпіс папоўніўся 20 асобамі, якія бралі ўдзел у незаконных судовых працэсах супраць незалежных журналістаў і дэмакратычных актывістаў. Як паведамляюць нашы крыніцы, сярод міністраў замежных справаў ёсьць кансэнсус, што 4-ы пакет санкцыяў мусіць быць уведзены ужо падчас наступнага паседжаньня Рады замежных справаў Эўразьвязу (у сакавіку). А ўжо на наступным тыдні пачнецца падрыхтоўка неабходнай дакумэнтацыі.

February 23rd 2021, 6:10:06 am
Loading...

Лукашэнка таксама пісаў дыктоўку

February 27th 2021, 4:00:50 pm

Протесты, ByPOL и реабилитации. Франак Вячорка ответил на вопросы из бота Офиса Тихановской @AskOffice_Bot

Офис Светланы Тихановской еженедельно публикует итоги работы. Кроме этого, мы запустили бота @AskOffice_Bot, где вы можете спросить о чём угодно. Каждую неделю советник Франак Вячорка отвечает на самые популярные вопросы.

– Выходить или не выходить 25 марта?
– Есть ли прогресс с вакцинами для беларусов?
– Что будет с контрактами для рабочих?
– Как написать письмо Тихановской?
– Возможно ли создать свои организации для врачей и учителей наподобие BYPOL для силовиков или стачкомов для рабочих?
– Как будет происходить реабилитация осужденных?

Стратегия победы беларусов – на сайте https://belarusvision.org.

March 3rd 2021, 12:28:35 am

Мэта кожнага з замежных візітаў Святланы Ціханоўскай – распавесці кіраўніцтвам розных краінаў пра сітуацыю ў Беларусі, маштаб рэпрэсіяў і працяг мірных дэманстрацыяў. А таксама знайсьці саюзьнікаў для мірнага вырашэньня палітычнага крызісу ў Беларусі

https://belsat.eu/in-focus/02-03-2021-belarusy-finlyandyi-padaryli-tsihanouskaj-syam-yu-mumitrolyau-kab-syargej-tsihanouski-hutchej-vyjshau-z-turmy/

March 5th 2021, 7:33:29 am
Media

Сьвятлана Ціханоўская ў Партугаліі. Першая сустрэча - з Жазэ Манэлем Барозу, былым старшынём Эўракамісіі. Гаварылі паўтары гадзіны — пра выбары, Лукашэнку, палітыку Эўразьвязу, адносіны з Расееяй і Кітаем. Беларусь, як ён кажа, адзіная краіна ў Эўропе, дзе Барозу ня быў, а з Пуціным сустракаўся 25 разоў. Ён даў вельмі карысныя парады, і выказаў словы падтрымкі і захапленьня беларускаму народу. Гераізм беларусаў — прыклад для ўсяго сьвету

March 5th 2021, 8:29:06 pm
Loading...

March 5th 2021, 8:29:06 pm
Loading...

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Партугаліі Антоніу Кошта. Размаўлялі пра нашых палітвязьняў, перасьлед праваабаронцаў і "Вясны", новыя крымінальныя справы, атаку на незалежныя мэдыі. Згадалі дыктатуру Салазара, параўноўвалі з рэжымам Лукашэнкі. Ёсьць поўнае разуменьне, што неабходна павялічваць міжнародны ціск на Лукашэнку. Абмеркавалі, што Партугалія можа зрабіць па лініі ААН і Эўразьвязу, дзе яна старшынюе. Маем поўную падтрымку. Ёсьць надзея.

March 5th 2021, 8:29:06 pm
Loading...

March 5th 2021, 8:29:06 pm
Loading...

March 6th 2021, 10:55:44 am
Loading...

8 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская заклікае міжнародную супольнасьць праявіць салідарнасьць зь беларускімі жанчынамі, якія змагаюцца за Свабоду. Гэта добрая нагода нагадаць пра Беларусь і нашую барацьбу. Ціханоўская прапануе зьняць відэа, напісаць твіт, правесьці віртуальную акцыю ў падтрымку беларускіх жанчын. Выкарыстоўвайце хэштэг #standwithbelarus

March 7th 2021, 10:44:36 am

Вынікі міжнароднай працы

Разам з партнёрамі, дыяспарай, праваабаронцамі, фондамі салідарнасці Святлане Ціханоўскай і камандзе ўдалося многа:

— 6 месяцаў Беларусь не сыходзіць з палос сусветных СМІ, у тым ліку Washington Post, Bild, Financial Times, BBC, Al Jazeera. У больш чым 50 краінах адбыліся акцыі салідарнасці з Беларуссю. Кампаніі і фонды з Даніі, ЗША і Нідэрландаў прапануюць планы інвестыцыяў у Беларусь пасля пераменаў.

Лукашэнка стаў ізгоем. Больш за 30 дзяржаваў афіцыйна не прызнаюць яго прэзідэнтам. Лукашэнка не сустрэўся з ніводным дзяржаўным лідарам за паўгода акрамя Пуціна. У той час, як Ціханоўская сустрэлася з лідарамі амаль 20 дзяржаваў.

— ААН разглядае стварэнне механізму для расследавання злачынстваў Лукашэнкі. Данія, Вялікабрытанія і Германія запускаюць механізм для дакументацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Польшча, Літва і Чэхія распачалi справы ў рамках універсальнай юрысдыкцыі.

— Еўракамісія спыніла амаль усе праграмы падтрымкі, якія ішлі рэжыму. Лукашэнку пазбавілі мільярдаў даляраў.

— Лукашэнка — адзіны «кіраўнік дзяржавы» у свеце, на якога накладзеныя персанальныя санкцыі Еўразвязу. Як мінімум, 240 яго памагатых трапілі пад фінансавыя абмежаванні краінаў Еўразвязу, Польшчы, Літвы, Швейцарыі і іншых краінаў. Пад санкцыі трапіла таксама Упраўленне справамі прэзідэнта і кампаніі, з ім звязаныя.

— Запушчаны Маскоўcкі механізм АБСЭ. На платформе Парламенцкай Асамблеі АБСЭ адбыліся перамовы Ціханоўскай з удзелам прадстаўнікоў рэжыму.

— Еўразвяз падрыхтаваў Усеабдымны план для Беларусі. Ён уключае ў сябе бязвізавы рэжым і макрадапамогу Беларусі пасля сыходу Лукашэнкі і дэмакратычных пераменаў.

— Прыняты Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Акт пашырае амерыканскую дапамогу грамадзянскай супольнасці, беларускім СМІ ды ўзмацняе санкцыі супраць рэжыму. Асобную праграму падтрымкі запусціла Германія: падтрымка беларускіх мэдыяў, прафсаюзаў, грамадскіх ініцыятываў, спартоўцаў і студэнтаў.

— Лукашэнку пазбавілі Чэмпіянату свету па хакеі і шэрагу іншых спартовых мерапрыемстваў, якія сталі б чарговай нагодай для рэпрэсій беларусаў.

— Некалькі тысяч чалавек атрымалі гуманітарныя візы. Сотні студэнтаў атрымалі стыпендыі на працяг навучання. Сотні прайшлі праз праграмы рэабілітацыі, 30 цяжкапараненых трапілі ў Чэхію. 50 спартоўцаў змогуць атрымаць дапамогу ад Германіі. Еўразвяз ужо аказвае падтрымку беларускаму бізнесу праз ЕБРР.

Viewing Telegram channel @viacorka (ВЯЧОРКА)
This is channel preview
create account to subscribe to this channel, browse for more