Nius
Viewing Telegram channel @telekarp (Стась Карпаў)
This is channel preview
create account to subscribe to this channel, browse for more
November 9th 2020, 6:03:34 pm

Я вось чым болей назіраю за нашым сямімесячным сабакам, тым болей разумею лукашэнку.
Жон мой дарагі, Кацярына, так увесь час умілялася нашаму кракадзілу-Волі, што перыядычна прыгаварвала "госпадзі, які ты міленькі", "госпадзі, які харошанькі".
Так адбывалася месяц за месяцам, пакуль сёння ў размове Кац (у мяне ёсць свой Кац) не сказала з нейкай нагоды "госпадзі", пасля чаго з-за вугла да яе рашуча выруліў сабака, будучы упэўнены, што Госпадзі - гэта ён і ёсць.
Карацей, дарма называлі лукашэнку бацькам.

November 12th 2020, 7:40:28 pm

За што я магу сказаць дзякуй Аляксандру Рыгорычу.
За тое, што не адмяніў смяротнае пакаранне.
Вельмі дальнабачна.

November 13th 2020, 8:26:08 am

Дзякуй, божа. Што скажаш тут. Дзякуй, божа.
За тое, што я выходжу, але прыходжу.
Што мы выходзім у горад - нібы у ложу
У прыпазненні рушыўшы праз двары.
Схадзілі і пакурылі ля агароджы
І дзень завяршаецца. Дзень такі харошы.
Мы ля ўваходаў скінем свае галошы,
Насвістваючы песеньку пра муры.
О, я там быў! гадзіну пражыўшы фонам,
Са сцягам хутчэй як белым, чым бел-чырвоным
За тое ад прадзедаў, бла-бла-бла, яго нам
Пакінулі, быццам лепшае са сцягоў.
І дзякуй неверагодным нам і кандыдатцы,
Вось працадзень у нашай нялёгкай нядзельнай працы.

...А ён, бядак. Ён выйшаў каб там застацца.
Каб мы цяпер прыходзілі да яго.

November 15th 2020, 1:52:03 pm

Гісторыя Беларусі гэта:
майго тату забілі фашысты --> майго дзеда забілі фашысты--> майго прадзеда забілі фашысты ---> майго тату забілі фашысты

November 18th 2020, 8:11:43 am

Вельмі, вельмі смешна гучыць гэтае "прзідзент сказал за недзелю полнасцью разабрацца і мы разбяромся".
Містычная каргадзяржава каргаперамог і над вірусамі, і над пратэстамі і нават над адключэннем вады ў Баравой.
Ведаеце, калі вельмі хочацца, прасціця, пісяць, то чым бліжэй ты да дому - тым цяжэй трываць. І вось у выніку ў ста метрах ад хаты ў цябе ад нецерпяжу ажно ябальнік зводзіць і ты вырашаеш, што хоць ты і трываў 10 гадзін, і нёс усё ў сабе 10 кіламетраў, але пісяць - яно трэба вось тут, за кусцікам.
І менавіта за кусцікам - самае месца.
Так што да. "Прэзідэнт" вырашыў, што, калі ты сам адключыў ваду ў баравой, то можна "катэгарычна разабрацца" і вада (дзякуй дзеда) імгненна з'явіцца. А калі карона першай хвалі сама спала, то можна назначыць дзень і аб'явіць, што сёння я яе вырашыў ліквідаваць і яна ліквідавалася.
А калі табе падаецца, што пратэст знік - можна сказаць, што мы разбярэмся за тыдзень.
Штука ў тым, што вы ўжо і за дзень разбіраліся і за месяц разбіраліся.
Дзед проста не вытрымаў і пасцаў пад кусцікам.
Але ўзрост бярэ сваё, таму дзед забыў расшпіліцца і дастаць.

November 24th 2020, 6:15:17 pm

Я вельмі часта чытаю пра тое, што Зянон - фігура, а Бабарыка - стаўленік крамля.... Ну такое.
З іншага боку я бачу, што тыя ж людзі нярвова рэагуюць на падтрымку пуціным нашага бяздзействуюшчага.
Ок.
Атрымліваецца, пуцін падтрымлівае свайго стаўленніка, які пасадзіў іншага стаўленніка. Ну дапусцім.
Давайце далей.
Падтрымка - ёсць. І гэта кепска. Але яна такая нерашучая і гэта добра.
Беларусы, якія супраць лукі часта за пуціна - гэта кепска. Але апошнім часам яны расчароўваюцца ў пазіцыі Пуціна - і гэта добра.
Дык вось, як вы лічыце.
Калі б у турме сядзеў... ну вось Зянон - яно б было ў цэлым лепей, ці горай?
Не для таго, каб парадвацца таму, што нарэшце ў нас сядзіць ідэальны кандыдат, за якога не сорамна, ага.
А лепей - аб'ектыўна. Для перспектывы ўсяго.
Я разумею, што маё пытанне этычна не надта прыгожае, скажам мягка. Але ўсё ж.
Вось пуцін бы лукашэначку слабей падтрымліваў, як думаеце? За Зянона б мацней упрэгся?
А расійскія лібералы б так жа гаротна нам махалі хусткамі з масквы?
А тыя, хто быў бы супраць лукі, але за пуціна ў нас, у Беларусі - ці маглі яны для сябе назваць пазіцыю Расіі непрымальнай?
Ці аб'ядналася б Ціханоўская з афіцыйным прадстаўніком Зянона? А хутчэй - ці аб'яднаўся бы афіцыйны прадстаўнік Зянона з Ціханоўскай і тым болей з жонкай Цапкалы?
І калі да, то ці былі б лозунгі настолькі падкрэслена нейтральнымі і траваядна "прававымі"?
Я да чаго гэта ўсё. Разумеце, час у якім мы ёсць - гэта вельмі і вельмі хуёвы час.
Але эпоха архея таксама была вельмі і вельмі хуёвым часам. Мы б не выжылі, удыхаючы паветра, якое на 70% складаецца з СО2.
Але добрая навіна заключаецца ў тым, што да гэтага самага хуёвага архейскага часу прывяла безліч выпадковых выпадковасцяў. І хуёвае архейскае паветра дазволіла планеце займець ваду а пасля запусціла рост арганізмаў, якія выпрацоўвалі кісларод і гэтак далей, і далей, і далей і оп! у нас тут, разумееце, нязручнасць у выглядзе лукашэнкі. у 2020-м годзе.
Прайшлі 4 месяцы.
Мне падаецца, што за гэтыя 4 месяцы адбылася безліч шчаслівых і вельмі трагічных выпадковасцяў, якія нас прывялі у сітуацыю, дзе да, нам цяжка дыхаецца, але якая ў той жа час мяркуе нешта вельмі-вельмі харошае наперадзе. Жыццё.

November 25th 2020, 11:36:41 am

Калі вы думаеце, што зараз усё кепска, то давайце я намалюю для вас сапраўды кепскую сітуацыю, а вы параўнаеце і зробіце высновы.
1) Не з'яўляецца Бабарыка, не з'яўляецца Ціханоўскі.
2) усіх дапускаюць да выбараў.
3) сведкі Мацкевіча чота там байкатуюць. Большая частка проста забівае.
4) Электарат Лукашэнкі без ваганняў галасуе за яго.
5) самыя актыўныя, якія да таго ж не вераць у Мацкевіча - галасуюць з слабога кандыдата.
6) Лукашэнка перамагае і піша сабе 86%
7) самыя актыўныя усё адно выходзяць 9-10-га.
8) іх жорстка піздзяць.
9) больш ніхто не выходзіць, бо Лукашэнка перамог і сотні тысяч засталіся дома, бо байкатавалі/ не галасавалі/ не вераць у нейкія перамены і не бачаць кандыдатаў.
10) праз пару месяцаў усё забываецца.
11) мы пакрысе інтэгруемся з Расіяй, рэйтынг расіі стабільна высокі. ахвотнікаў далучыцца усё болей, бо нам усё горай.
12) фраза пра беларусаў-сапляжуяў і насельніцтва замест народа - у кожнай галаве.
13) тут ніколі нічога не будзе.

November 27th 2020, 10:16:24 am

Аляксандар Пашкевіч на НН напісаў тэкст, у якім адказвае на пытанне, навошта яны паказваюць на камеру моцна збітых людзей, якія каюцца і ў нечым там прызнаюцца.
Аўтар лічыць, што яны такім чынам транслююць пасланне тыпу "мы ні перад чым не спынімся".
Я вось з такой высновай не згодны. Па некалькіх прычынах.
Па-першае ахоп іх кантэнта невялікі. А сваёй аудыторыі ў салавікоў няма.
Нават з улікам рэпостаў, пакаянні людзі глядзяць не надта ахвотна. Усе і так ведаюць, што там. Нічога новага. Там будуць збітыя, якія скажуць тое, што ад іх патрабуюць. Мы гэтым людзям спачуваем і ніхто не чакае "мужнага трымання на дапросе".
Па-другое, для таго каб прадэманстраваць рашучасць - трэба дэманстраваць рашучасць.
Інакш кажучы, пакаянні не выглядаюць пераканаўча. Каб пераканаць трэба, скажам, расстраляць падчас мітынга некалькі дзясяткаў чалавек з агнястрэлу.
І СС і НКУС не збіралі на плошчах людзей, абяцаючы ім Хатынь ці Курапаты. яны іх арганізоўвалі.
Калі нехта дзень за днём трасе вас за грудкі, абяцаючы забойствы - то верагодна яго нешта стрымлівае ад забойства і штурхае да застрашэнняў.
Напрыклад
а) негатоўнасць забіваць
б) страх рэакцыі
в) упэўненасць у тым, што застрашэнне - застрашае.
Паколькі карная машына ўсё ж не адзін чалавек з маналітнымі устнаноўкамі, я б сказаў, што ўсе тры пункты могуць мець месца.
А яшчэ - пункт "г"
пункт "г" - гэта той пункт, які вынікае з папярэдняга тэзіса.
Паколькі карная машына не маналітная і загад-выкананне - гэта сістэма спалучаных сасудаў, вельмі верагодна, што такія шоу - гэта як бы перадача рэакцыі на імпульс. Зверху нам загад, мы наверх рашэнне і вынік. Пры тым у акрэсленай сістэме прымальнага садызму і рашэнне і вынік будуць прызнаны слушнымі на кожным этапе апускання загаду.
І вось яшчэ што важна. Ні на адным з этапаў такое рашэнне не будзе прызнана неэфектыўным, бо робкае указанне на неэфектыўнасць будзе расцэньвацца не як абмеркаванне эфектыўнасці, а як спачуванне пратэсту.
Таму я думаю, што пакаянні дэманструюцца для сваіх.
І для таго каб адмяніць такія практыкі трэба каб разуменне неэфектыўнасці дайшло да галавы таго, хто спускае імпульс, а не перадае рэакцыю на яго.
А гэта значыць, што пратэст павінен узмацніцца. Іншых варыянтаў няма.

December 1st 2020, 8:11:57 am

Дару ідэю для сацыяльнага роліка.
Здымаем лямпава. Як вэлкомчык любіць. Тоўстыя швэдары, вязаныя шалікі, цёплыя таны.
Першая сцэна. Маладыя людзі ў бацькоў. Садзяцца на канапу, да іх падбягае сабака. Людзі ўсміхаюцца, робяць сэлфі.
Голас за кадрам:
- вы наведваеце сваіх бацькоў.
Наступная сцэна. Маладыя людзі нешта святкуюць. Запаволеныя здымкі. Смешныя капялюшыкі, бенгальскія вагні. Маладыя людзі робяць сэлфі.
Голас:
- Вы сустракаецеся з сябрамі.
Трэці кадр. Чувак робіць сэлфі на фоне біг бэна.
Голас:
- Адкрываеце новыя краіны.
4 кадр.
Чувак робіць сэлфі не эверэсце.
- Скараеце горныя вяршыні
Дзяўчына робіць сэлфі за штурвалам яхты.
- Перасякаеце акіян
Чувак у скафандры робіць сэлфі ў адкрытым космасе на фоне свайго касмічнага карабля
- І выходзіце ў адкрыты космас.
Наступны кадр.
Чувак у судзе маша рукамі і тыкае ў мабільнік
Голас:
- І усё адно ў судзе вы ніхуя не дакажаце, што ў нядзелю не былі на мітынгу.

December 3rd 2020, 10:30:50 am

Крута, я шчытаю https://www.youtube.com/watch?v=-F2gGWI7J9E&fbclid=IwAR2MVfwjye2VIxQ8I2zh8HKklPeykfrHCvx9CP--V4pQYCTU_RR5MhsxCMY

December 15th 2020, 4:45:55 pm

"Я псіхологіческі верю, что я нормально защищен" (с)
На пароге расцвітаюшчэй эры,
Перспекцівы прэдстаўляя маральна,
Я ў себя псіхалагічаскі веру
І прыветствую себя жэ аральна.
Пусць крычат, што бацька будта бы отчым,
Запасаясь несмінаемай грэчай.
Я славарык прачытал, между прочым.
І цепер я знаю многа нарэчый.

December 18th 2020, 11:20:21 am

Ну і я нарэшце паглядзеў інтэрв'ю Шклярава.
Не, гэта не зламаны ў КДБ чалавек. Не, гэта не стакгольмскі сіндром. Не, гэта не "міргні, калі цябе прымусілі".
Гэта маркер знаёмства.
Ну, тобок як яно ў жыцці бывае? Самыя ярасныя войны ў нас адбываюцца ў анлайне. А ў анлайне гэта войны не паміж людзьмі, а паміж персанажамі. Мы, незнаёмыя асабіста наборы нулікаў і адзінак вельмі бескампрамісна ставімся адзін да аднаго менавіта таму, што ў анлайне мы маем справу не з людзьмі, а з пазіцыямі. А пазіцыяў не шкада. Пазіцыю не страшна абразіць і пакрыўдзіць.
Але як толькі мы сустракаемся асабіста - адбываецца магія чалавечай калектыўнасці.
Няўжо вы ніколі не сутыкаліся з выпадкамі, калі вы з прыяцелем хуясосіце нейкага незнаёмага чалавека, а пасля прыяцель знаёміцца з гэтым незнаёмым і пачынае як бы пазбягаць рэзкіх фармулёвак. Кажа што: слухай, ну не так усё адназначна. Ведаеш, ён не такі і кепскі.
Ну вось гэта.
Інакш кажучы, знаёмства нараджае ўнутры знаёмых нейкі сумесны досвед, які, калі ён не надта траўматычны, то каштоўны сам па сабе.
5 гадзін вочы ў вочы, магутны мужык, пяшчотны бацька.
Што з гэтага няверна? Думаю, верна ўсё.
"Любіць Беларусь, як і мы ўсе".
А як даказаць, што не любіць, калі, упэўнены, нават сабе Лукашэнка не прызнаецца ў тым, што ненавідзіць.
Карацей.
Сумесныя некалькі гадзін з магутным і пяшчотным садыстам, які упэўнены, што любіць Беларусь - гэта тыя некалькі гадзін, калі ты знаходзіш у садысце бясспрэчна добрае. І для замацавання каштоўнасці сумеснага вопыта ты знаходзіш і "агульнае ў нас".
І гэтае агульнае таксама бясспрэчнае. "я таксама люблю Беларусь, я таксама люблю свайго сына".
"I hope the Russians love their children too".

Я вельмі далёкі ад "леваліберальнасці", ці ад хрысціянскасці, але ў базісе гэтай ідэалогіі ёсць адзін агульны метад, які выглядае ідэальным прынамсі на першы погляд (хаця ў выніку нязменна прыводзіць да цяжкіх наступстваў).
Гэты метад заключаецца ў тым, каб пастуліраваць усеагульную харошасць: варта дакапаца да глыбіняў, да маленства, да бязгрэшнага пачатку і мы убачым, што ўсё астатняе нехарошае ў чалавеку - вынік нашых памылак, нашай дэфармацыі святога ў грэшніка. Мы, грамадства, робім чалавека кепскім, а значыць трэба бескампрамісна выкрываць сваю віну, каяцца і спадзявацца на тое, што светлы пачатак у грэшніку / у злычынцы / у маргінале прывядзе яго да закона і да любові.

"Мы з лукашэнкам любім дзяцей. Мы любім Беларусь. Ён зразумее, што нам трэба гаварыць. І мы будзем гаварыць".

Шкаляраў не траўміраваны і не пакалечаны гэбнёй. Шкляраў проста звычайны чалавек, які пазнаёміўся з аб'ектам сваёй крытыкі - гэта раз.
Шкляраў проста добры чалавек левых поглядаў гэта два.

Дарэчы, я таксама ўпэўнены, што Лукашэнка будзе "гаварыць" і "выпускаць". Але не таму, што ягоная любоў да дзяцей вывядзе яго на шлях дабрыні. А таму, што яму трэба нешта рабіць заўтра, паслязаўтра і праз месяц. І рана ці позна тыя паўтары ідэі, якія ў стане згенераваць ягоныя рэгіднагаловыя тэхнолагі скончацца, як скончацца бальніцы, якія можна абляцецць верталёцікам.
І прыйдзецца такі гаварыць, і прыйдзецца такі выпускаць.

December 28th 2020, 9:24:35 am

Белсат папрасіў мяне скласці слоўнік году. І ў мяне не атрымалася скласці слоўнік. Крыху добрых словаў для нас усіх пад канец году

December 30th 2020, 12:08:14 pm

Нядаўна пабіў я каробку з яйкамі ў краме. Не па сваёй, дарэчы, віне. А таму, што іх склалі па-дурацку.
Карацей, паклікаў прыбіральшчыцу, тая прывяла адміністратара і пытае, што рабіць.
Я кажу: - ну што рабіць. мянтоў, напэўна трэба выклікаць. Каб адвезлі на акрэсціна.
Адміністратарка сумна ўсімхнулася і сказала:
- тут ніякай праблемы няма. Калі ахова спыніць - паклічце мяне, я ўсё уладжу.
І я не проста так пра мянтоў пачаў размову. Я ў прынцыпе з усімі стараюся так ці інакш аб гэтым гаварыць.
Але мне прасцей, я беларускамоўны.
А беларускамоўны нават калі скажа "шкарпэткі", усе пачуюць "рэвалюцыя".
Дык вось.
Я размаўляю з людзьмі.
Раней я сваё разуменне сітуацыі ў краіне звяраў па таксістах.
Куды таксісты, туды і краіна.
У канцы нулявых - пачатку 10-х таксісты мяне упэўнена лячылі:
"еслі вы уж гаварыце па-беларускі, то гаварыце без ашыбак".
Дарэчы ўся соль дырэктывы "гаварэння без ашыбак" у тым, што ёй ябуцца мазгі абсалютна незалежна ад таго, ёсць у тваёй мова памылкі, альбо няма.
Пасля таксісты неяк рэзка заткнуліся і некалькі гадоў маўчалі.
Пасля таксісты час ад часу пачалі мяне заахвочваць не спыняцца і працягваць гаварыць "за нас усех". Заахвочвалі па-руску, натуральна.
Некалькі гадоў таму унутры таксістаў нарадзілася жаданне мець грамадзянскую пазіцыю і недзе пару гадоў таму мы з імі падчас паездак ненавідзелі лукашэнку.
Апошнім часам таксісты зноў маўчаць. Але калі я пачынаю сам ініцыяваць размову, то высвятлаецца, што "калі усё гэта скончыцца? калі ж мы пераможам, як думаеце? я хадзіў, хаджу і буду хадзіць"
Інакш кажучы, каб зразумець, што мы як бы "беларус беларусу беларус", трэба нармальна так пастарацца.
Таксісты маўчаць і краіна маўчыць.
Таксістам сумна і краіне сумна.
І вось што я хачу сказаць.
Дастаткова хутка стала ясна, што раз на вілах ніхто нікога выносіць не збіраецца, то ўся мэта суспраціву у стварэнні грамадства, якое будзе гатовае да рэваншу з новымі сіламі і большай колькасцю людзей і спосабаў.
І для гэтага нам трэба было збірацца, знаёміцца і размаўляць.
Вось для чаго былі ўсе хаджэнні.
Вось за што людзі аддавалі сваё жыццё, здароўе і дабрабыт.
Пратэст сам па сабе быў не для вывешвання бчб, мітынгі былі не для мітынгаў.
Яны былі для новага народа.
Мы ўбачылі, што нас юбердафіга. І гэта быў галоўны здабытак нават не 2020. А апошніх 30 гадоў. Калі не апошніх 100.
Але ў мяне такое ўражанне, што ў ябацек атрымліваецца абясцэніць слова большасць. Гэтыя панылыя нафталінныя пупсы ў атачэнні гібонаў у казённых лапцях праўда могуць уплываць на ваша разуменне сябе?
Ну ніхуя сабе.
Калі нешта не павінна быць абясцэнена, то гэта яно.
Таму самае важнае, што трэба рабіць і чаго оркі не могуць забараніць - гэта размаўляць.
І мы павінны размаўляць. Мы павінны рабіць так, каб незнаёмы чалавек ведаў, з кім мае справу, сустрэўшы вас не на мітынгу, а ў краме.
Наша маўчанне запаўняюць віскі некалькіх тысяч ябацек.
Гэта неяк несправядліва як па мне.
Мы - большасць і мы павінны выглядаць як большасць.
Мова - найлепшы маркер. Калі пакуль складана, то хаця бы нумар з арнаментам на машыне. Белы бараслецік на руцэ, арнамент на вопратцы.
Ну і размовы.
Мы навучыліся выходзіць на мітынгі болей за адзін раз на год і нам трэба навучыцца гаварыць адзін з адным кожны дзень. Я ўпэўнены, што заключная фаза перамогі пачнецца менавіта з гэтага навыка.

January 1st 2021, 12:34:24 pm

Аляксандар Рыгоравіч. У гэты навагодні дзень я хачу пазычыць нам усім снежнай зімы і каб на вас сняжынкі не таялі.

January 14th 2021, 8:07:47 pm

Ой. А я ўсё думаў, калі ў беларусаў зноў пачнецца "навальны-навальны". Неяк без расіюшкі вам усё ж невыносна, да? Мы, канечне, неверагодныя, але ніяк нам без расіюшкі. Хто такі Купала? Ну гэта наш Пушкін. Наш Вольскі - гэта ціпа іх шаўчук. Мінск - Масква, тока маленькая. А Ціханоўская - гэта як Навальны, тока мясцовая.
Ну і раз іх Навальны вяртаецца - чытаю я - то "эй, Ціханоўская", ты чаму марудзіш? Наша Навальная яўна горай за іх Навальнага паходу.
Слухайце.
Ведаю я некалькі краін, дзе дэманстранты на кулямёты ішлі. З камянямі. А мы чота неяк не надта ішлі, да? Ну, ішлі, але не тое, каб мы. Ні я, ні вы. Можа быць яны, але мы з вамі не хадзілі.

Я пра што. Я пра тое, што патрабаванне дасканаласці Ціханоўскай - занятак дастаткова перспектыўны. Можна шмат часу патраціць.
Але я ж ведаю, што будзе, калі яна вернецца і яе пасадзяць. Вы напішаце "ой".
Я таксама напішу "ой". Розніца ў тым, што я ведаю, што я напішу, і таму я не стану патрабаваць ад іншых большага, чым ад сябе. І вам таго ж, дарагія мае. Вам таго ж.

January 15th 2021, 3:21:55 pm

Пішу вам, мама, з рвотнай палаты.
З нядаўняга моманту, мне зноў пачалі трапляцца на вочы "ідеі Владіміра Мацкевіча".
Я, ведаеце, даўно ім быў забанены, таму ідэі мяне неяк абміналі.
А цяпер вось, дзякуючы абмеркаванням і цытатам не абмінаюць. І раблю я, значыць, выснову, што ён такі аклямаўся.
Я што хачу сказаць у цэлым. Мацкевіч, канечне, чалавек неардынарны. Ён год за годам складваў з хуйні як з лега самую вялікую горку ў свеце.
Пералічваць усё, што панагенераваў наш герой я пагаджуся толькі калі мне паабяцаюць даплюсаваць патрачаны час да бязбеднай старасці, спынюся толькі на апошнім.
Уладзімір яшчэ нядаўна сцьвярджаў, што толькі байкот пераламае дыктатуры хрыбет. Прычым не проста сцьвярджаў. Годзе ў 15-м ён казаў, што ўсе, хто пераступяць парог выбарчага участка - памагатаі рэжыму.
Не сядаць з шулерамі за стол. Не ўдзельнічаць. Слухаць Мацкевіча ўсім народам. І "фінансаваць ягоныя праекты". Вельмі важна - фінансаваць.
Стратэгія была неблагой. Калі ты разумееш, што адзіны твой актыў - гэта колькасць пакладзеных на тваё меркаванне балтоў - то тыканне пальцам у грэшнікаў - правераны профіт.
Праўда, тут трэба каб выконвалася асноўная ўмова: трэба каб у Беларусі не мянялася ні-хе-ра.
А яно памянялася.
Таму, мацкевіч быў крыху разгублены, бо яму было пакутліва цяжка рабіць выгляд, што ён рады пераменам будучы ім зусім не радым.
А не рады ён быў таму, што перамены толькі тады перамены, калі яны найперш уключаюць у сябе самога Мацкевіча.
Тады Ўладзімір набраўшыся сіл у рэшце рэшт прызнаў факт наяўнасці Бабарыкі і каналізаваў праз сацсетачкі сціплы прывецік апошняму, і чыталася ў гэтым прывеціку ўсё тая ж прапанова не праходзіць міма праекцікаў. Недаспансіраваных.
Прыкладна на гэтым месцы мяне і забанілі. Таму серыял я даглядзець не мог, не без шкадавання мяркуючы, што Мацкевіч мусіць неўзабаве віртуальна застраліцца, пусціўшы сябе ў лоб шматкроп'е.
Не ведаю, чым жыў і як маяўся Мацкевіч апошнія паўгады.
Магчыма, ён плакаў, мітусліва перабіраючы бараду над стужкай навінаў. Магчыма, ён з'ездзіў да далай ламы, каб павучыць ламу мудрасці.
Факт у тым, што ён уваскрос з патрабаваннем да КС "прызнаць мацкевіча" і выконваць яго праграму.
І расказаў, што Максім Знак прасіў яго не публікаваць праграму Мацкевіча, каб ніхто не падумаў, што усё адбываецца па мацкевічавым плане.
Што смешна, бо ўсе даўно ў курсе што нават божы план - гэта тое, што Мацкевіч проста паляніўся апісаць падрабязна.
І вось цяпер Уладзімір вырашыў, што Ціханоўская мусіць вярнуцца.
"Возвращение Светланы Тихановской в Минск будет означать нашу победу на первом этапе революции
Без победы нет Светланы (в стране нет)....
"Спросим себя:
- Светлана может победить одна, сидя в Вильнюсе, встречаясь с мировыми лидерами, без нас?
Ну, нет же.
Без нас она ничего не может.
Мы сделали Светлану, отдав ей свои голоса.
Она символ нашей воли... Светлана должна войти в Дом правительства.
Это и будет означать победу. "
Мы, каб вы разумелі - гэта Уладзімір Мацкевіч.
"Мы" - за яе маліўся, "мы" ў яе паверыў і пры дамапозе "мы" яна павінна рапрасцерці дзясніцы свая над сінявокаю.
Мацкевіч увозіць Святлану ў дом урада на осліках. А вакол гараджане ў тогах. Я бы паглядзеў.
За апошні час я чытаў шмат усялякага, але чытанне мацкевіча - гэта амаль такі ж салодкі боль. як і праслухоўванне Васкрасенскага.
І вось якое шчасце, што Лука не дадумаўся прапанаваць пасаду сталамёта менавіта Ўладзіміру.
Паручэнец - Уладзімір. Кругластольны арганізатар - Уладзімір. Канстытутапісец - Уладзімір.
І усё было б па-ягонаму.
Гэта быў бы піздзец.
Сапраўдны. Яшчэ болей беспрасветны..
Піздзец.

January 19th 2021, 7:43:01 am

вы забралі чэмпіянат свету, у першую чаргу, у тысячы дзяцей, якія займаюцца хакеем (с)

- Запад згніл да канца, - как сказал бы Макей.
Аж да этава Фазеля блядскава.
Он у тышчы діцей адбіраіт хаккей.
(Ніхуя се дзяцішак у Баскава).

January 29th 2021, 2:14:59 pm

Два дзеда, стоячы адной нагой у магіле абвяшчаюць курс на інтэграцыю. Выглядае гэта як жаданне замест звычайнай магілкі займець братэрскую.
Але мне падаецца, што каб прадэманстраваць, што вы адзін без аднаго не можаце, лепей папрасіце пасмертна піські завязаць на агульны вузялок.
"запомніце нас такімі"

January 29th 2021, 3:55:07 pm

Андрэй Дубік, які павесіўся ў камеры быў затрыманы (згодна з НН) 28 ліпеня 2017 года з 0,044 гр. марыхуаны.
Ціма Беларускі, які быў затрыманы з 0,4 грамамі марыхуаны, сядзіць дома, выпушчаны пад заклад.
Думаю, хутка усё ўтрасецца і мы даведаемся, што гэта была проста.., ну... "Вітамінка".

February 10th 2021, 7:55:19 am

У папулярнай фантастыцы ў катэгорыі людзей са звышздольнасцямі фігуруюць у тым ліку персанажы, якія ўмеюць спыняць час.
Чытаючы падборкі выказванняў розных паважаных аналітыкаў наконт таго, як мы прайгралі, што мы прайгралі і чаму прайгралі, - я таксама бачу спробу спыніць час.
Але штука ў тым, што фантастычныя клокстоперы, калі стрэлкі гадзіннікаў заміраюць, робяць шмат усялякага рознага.
Нашы клокстоперы спрабуюць спыніць час таму, што проста не могуць існаваць у працэсе.
Яны не могуць каментаваць не падвёўшы рысу.
У фразе "нічога не скончана, пакуль не адменена катэгорыя часу" няма навізны, але аналітык мусць выглядаць аналітыкам і дэманстраваць разуменне.
Таму я з сумам назіраю, як некаторыя нашыя аналітыкі адмяняюць час і з упартасцю падводзяць вынікі.
Калі прага каментаваць большая за прагу аналізаваць, змяніць працэс на стан - адзінае выйсце, бо тады можна безліч усяго не ўлічваць, выключыць з аналітыкі і, галоўнае, пра безліч усяго забыць.
Я разумею: цяжка каментаваць сітуацыю, калі падзеяў празмерна шмат гэтак жа, як і цяжка дыхаць, калі табе дзьмуць наўпрост у нос.
Але дыхаць варта ў любым выпадку. Я так думаю.

February 12th 2021, 12:50:15 pm

Я, прасцыцэ, хуею з гэтых пераможцаў.
Усіх яны шашкай парубалі, краіну не аддалі, красаўцамі перамаглі.
І наогул гэтых пратэстуноў 10 працэнтаў.
І пасля. Яны. Пераможцы, ну. Ноччу заязджаюць у сталіцу, каб раніцай іх галоўны пераможца, пасля расказа пра перамогі заявіў, што яны хоць і перамаглі на ўсіх франтах, але уладу как-та нада пасціпенна перадаваць...ну...пераможаным. І глаўнае, штоб ні воласа не ўпала з галавы пабідзіцеля.
І усё гэта пад бурныя апладысменты пабідзіцеляў рангам пажыжа.

February 17th 2021, 9:11:25 am

Дзве фразы апошнім часам не выходзяць з маёй галавы. Адна - Дзімкі Дашкевіча, другая - Юлі Чарняўскай. У розных абставінах, у розны час, па-рознаму ўспрынятыя, яны, тым не меней, зараз вельмі надзейна спаяліся ў нейкае аформленае разуменне.
Даўным даўно, у мінулым жыцці, яшчэ больш безнадзейным, але куды як больш спакойным у гэтай цякучай безнадзейнасці, пасярод Курапатаў, Зміцер мне сказаў, што "усё гэта" мы маем таму, што не правялі суд над камунізмам.
Я з ім не спрачаўся. Але, калі шчыра, мне ягоная фраза падавалася аддзеленай ад рэальнасці і ад сённяшніх праблемаў.
Нагул, ёсць у сапраўдных змагароў такая ўласцівасць - казаць слушныя рэчы, не клапоцячыся пра тое, наколькі яны выглядаюць слушна.
Якая сувязь паміж аградыктатурай гнойнай ямы і адпаліраванай да бляску імперыяй зла?
Я не спрачаўся, але паблажліва не пагаджаўся.
Я ведаў, што змагары ўвесь час кажуць бясспрэчныя ісціны, з якіх прынята пасмейвацца ўсім "рэфлексіўным людзям", але быў, канечне, упэўнены, што гэта не тая самая ісціна. А проста.
Юлія Чарняўская некалі пісала, што самае лепшае ў чалавеку развіваецца вялікімі і паутлівымі намаганнямі. Пераадоленнем сябе, штодзённай працай над сабой і самакапаннем.
А самае горшае ў чалавеку развіваецца абсалютна самастойна. Імкліва і няўмольна - варта толькі адпусціць "сябе" ў свабоднае плаванне.
Ну што ж.
Усе, хто ўпэўнены, што савок мог бы перанарадзіцца ў нешта прыстойнае, калі б яму далі час - паглядзіце ўважліва на наша ОПГ.
Што мы бачым?
Да. Калектыўны андропаў, магчыма, абзавёўся б гаджэтамі і шпіцамі. Ён бы нават дазваляў сабе цягаць прыгожых цёлачак на прыёмы і перад камерамі ўсаджваў бы сваю друзлую задніцу ў фатэль электрамабіля.
Ён бы дазволіў інтэрнет і вакацыі ў турцыі.
Але.
Але ў глыбіні сябе, пад карамельнай корачкай - гэта была б вось такая гнойная з прычмякваннем клаака, ўнутры якой прага зламаць каму-небудзь палец - у імя стабільнасці, вышыбіць дзверы ў імя спакою і ў імя народа павесіць у лесапаласе.
Не асудзіўшы дзесяцігоддзі садызма, даўшы яму магчымасць "спакойна жыць" і "рабіць працу над памылкамі, спакойна цывілізуючыся разам з усім астатнім чалавецтвам" - мы не прымусілі яго цывілізавацца. Бо ў садыста не ўзнікае цывілізацыйнага першаштуршка. Не прыходзіць той секунды, калі садыст вырашае правесці рэвізію сябе і ўбачыць сваё месца сярод іншых людзей ва ўсёй паўнаце карціны.
Садыст шукае прасторы для рэалізацыі сябе як садыста - на гэта скіравана ўся ягоная энергія. А "маральны бок садыста" - гэта тая кветачка, якая расце сама па сабе без нагляду.
І каб зразумець што з яе вырасце - не трэба быць генетыкам ад бога.
Добрая навіна заключаецца ў тым, што садысты не вечныя і з садыстаў ніколі не атрымліваюцца надзейныя саюзнікі. Беларус беларусу - беларус, а садыст садысту - садыст.
Зазор у "шчыльных радах садыстаў" на больш-менш вартым увагі адрэзку дастатковы для таго каб у яго прасачылася цэлая нацыя.
Але тым не меней. Суда над ОПГ недастаткова. Інакш Дзіма усё жыццё будзе стаяць на Курапатах.

February 28th 2021, 6:20:04 pm

З фразы "мы ужо перамаглі" зараз часцей сумна пасмейваюцца, бо пытанне "што гэта за такая дзіўная перамога", як бы і слушнае, але не.

Усё часцей і часцей тыя, хто ні разу не выйшаў нават са сцяжком, наракаюць на тое, што ніхто не пайшоў з віламі; нехта Святлоў, не шукаючы ніякіх вартых прыкладаў для сябе асабіста, піша пра тое, што "м'янма паказвае прыклад беларусам" (ніхуя сабе).

Беларускі "ўрад у выгнанні" хутка прыдумае пасаду міністра па закупцы пончыкаў для пані Святланы, а Пазняк..., ну, Пазняк - заўжды Пазняк.

Так што гэта за перамога, ало?
Я думаю так.
20 гадоў таму, жывучы ў краіне актыўных і пасіўных ябацек можа было гэтак жа сама спадзявацца на знікненне нярвовай дзейнасці ў фюрэра, але спадзявацца на перамены ўсё адно не выпадала.
Што зменіцца ад таго, што суперябацька лясне, калі насельніцтва ябацек захоча такога ж, пасвяжэй?
Чвэрць стагоддзя Лукашэнка не толькі будаваў агракратыю. І не столькі.
Ён будаваў беларуса, народжанага ідэалагічным сексам партызана і каларадскага жука.
Будаваў. Будаваў. Будаваў і будаваў.
І вось, амаль пабудаваўшы, стала зразумела, што атрымалася з будоўлі прыблізна ніхуя.

Што ж. У выніку эксперымента не з'явіліся мільёны хіцінавых берсеркераў, але нармальная нацыя - з'явілася.
У гэтай нацыі усё яшчэ няма сваёй зямлі, але шанец яе займець - пагадзіцеся ў нас вышэй, чым у яўрэяў 100 гадоў таму. І яна усё ж крыху больш наша, чым зямля татараў - татарская.

І ў нас нарэшце ёсць мы.

Я не ведаю, як будзе выглядаць фактычнае замацаванне гэтай перамогі і ў які момант яна стане відавочнай кожнаму скептыку.

Усё раптоўна. Усё нечакана.
Раптоўнасць і нечаканасць можа рэалізавацца ў любы момант.
Напрыклад ведаеце як?
На мітынгу мянты звыкла стрэляць і кінуць светлашум і ўсе захочуць збегчы, а нейкі хлопец, напрыклад, вырашыць не ўцякаць, а бегчы "на гук". І натоўп хіснецца (раптоўна і нечакана) следам.
Ну напрыклад.

Зараз дзеда падобны да метафарычнай свінушкі, звыклай жыць пасярод бяскрайняга мора чалавечага гаўна, якая раптоўна высветліла, што гаўна няма. і вось свінка з рохканнем бегае па хлеве, выкалупліваючы апошнія запасы гною з кожнай шчыліны каб падгрэсці гэта ўсё пад пуза і адчуць хоць на хвіліну, што ўсё як раней. што усё гэтак жа цёпла, мокра і смярдзюча.

І жменька пад пузам падбадзёрвае і сябе і свінню. Яны пяюць баявыя гавённыя песні, машуць гавённымі сцягамі клянуцца адзін аднаму, што хлеў усё той жа. Што гаўна хапае, а будзе болей.
Але яны ведаюць, што не будзе.
У глыбіні душы яны ўсё ведаюць.
І гэта - частка таго, што мы ў іх выйгралі.
Мы выйгралі людзей.

March 3rd 2021, 5:08:11 pm

Думаю пра янотаў паласкуноў. Пасля скажу, чаму.
І пра тое, як "улада" наша не разумее, што такое асэнсаваная дзейнасць.
Здавалася б. "Улада" - ну гэта ж таксама людзі. Якія-ніякія. Не інфузорыі. Нібыта.
Напэўна.
Але дзяржаўная машына - каторая як бы "взаімодействует с гражданамі", будуе планы па "работе среді населенія". Збіраецца нешта там "доводіть до ведома", пры гэтым мае абсалютна нулявое разуменне чалавека як з'явы.
Як ён жыве, чым дыхае. Што атрымліваецца з чалавечай любові і нянавісці.
Слухаеш нашых сведкаў аграрэнесансу і разумееш: яны вераць, што іх дзейнасць нейкім магічным чынам можа адбывацца сама па сабе і прынясе плён незалежна ад кантэксту.
Калектыўны мухавозчык упэўнены, што любы тэкст, які ён скляпаў са словаў - ёсць дзейнасць якая дае вынік.
Чалавек з дубінкай упэўнены, што перамогшы праціўніка куляй "у чэсным сафары" ён стабілізаваў сітуацыю.
Што напужаны і пераможаны чалавек будзе сядзець дома і самадабівацца "аргументамі" саўбелкі, для чаго сам жа яе і купіць.
Так, страх - працуе.
Але працуе толькі на нейкім адносна непрацяглым адрэзку.
Скажам, ты можаш напужаць спатканага мядзведзя, завыўшы па-сабачы, узняўшы рукі ўгару і закідаўшы яго г-г-г-гаўном.
Але твая задача пры тым - як мага хутчэй здрыснуць з месца спаткання, бо калі ты збіраешся застацца на месцы, сесці на пянёк і да студзеня 2022 года распрацоўваць "правілы паводзінаў для мядзведзя і іншых звяратак", справа твая - труба.
Пужаць людзей? Пужаць людзей можна. Проста трэба каб напужаныя разумелі сваю мізэрнасць, аддзеленасць і бездапаможнасць. Бо калі нешта пужае чалавекаў як грамадства, а не як прыгнечаную групу, то...
Чалавек жа наогул істота не вельмі прыемная. Усіх, хто пужаў гэты від ён дастаткова паслядоўна адправіў у чырвоную кнігу і больш менш беспакарана з яго могуць здзеквацца толькі штукі тыпу вірусаў ці цунамі.
Ідэолагі любых таталітарных дзяржаваў ведалі, што без любові, страх не дзейнічае.
Нельга пужаць усіх, не прапануючы нічога, акрамя страха.
Нам з дзяцінства расказваюць казкі пра герояў, якія перамагалі страх. Чалавечы эпас - ён як раз пра гора і несправядлівасць, якія
а) - ёсць
б) - не вечныя.
Наша хрысціянская культура нясе ў сабе моцны зараз веры ў праўду, якую нясуць пакутнікі.
Наша дзяцінства нясе ў сабе моцны зараз амерыканскіх баевікоў, дзе для таго, каб мець гарантаваны хэпі энд, напачатку ўсе добрыя людзі павінны атрымаць пізды.
Нават наша савецкае мінулае паддаквае, нагадваючы нам, што кожны піянер-герой набліжаў перамогу "над фашыстскай гадзінай".
Карацей, страху заўжды недастаткова. Калі ты збіраешся гадамі захоўваць статус кво, проста спадзеючыся на тое, што твае апаненты будуць у перманентным псіхалагічным ступары, ты мусіш нейкім чынам забяспечваць ім надзвычай высокі тэмп траўмаў. Гэта нават з адным чалавекам цяжка правярнуць.
А з мільёнамі людзей, ад якіх ты і сам заліжыш і якія павінны (у тваіх жа інтарэсах) хадзіць на працу, нараджаць дзяцей, адпачываць, лячыцца, весяліцца і г.д. такое не атрымліваецца ні пры якіх умовах.
Карацей, гляджу на нашу "уладу", і думаю пара янотаў - паласкуноў.
Калі вы бачылі як янот-паласкун спрабуе перад сняданкам памыць у лужыне цукровую вату, вы зразумееце ў чым заключаецца невырашальная праблема калектыўнага губазіка.
Янот мые вату, бо павінен, паралельна прыбываючы ў ахуі ад таго, што ежа знікае ў вадзе.
Вертыкальны лукашэнка саджае людзей, бо павінен саджаць, прыбываючы ў ахуі ад таго, што стабільнасці не наступае.
Дарвін-дарвін.
Дарвін ты мой Дарвін.

Viewing Telegram channel @telekarp (Стась Карпаў)
This is channel preview
create account to subscribe to this channel, browse for more