Nius
Viewing Telegram channel @ptushki (Ахова птушак Бацькаўшчыны)
This is channel preview
create account to subscribe to this channel, browse for more
April 30th 2021, 7:21:49 am
Loading...

А што гэта за сапраўдны рыбак на фота? Гэта птушка выглядвае рыбу зверху, а потым імкліва дае нырца ў ваду, каб яе схапіць. 🐟

Фота: Makoto Miharu.

April 30th 2021, 7:23:59 am

April 30th 2021, 7:27:15 am
Loading...

«Чырванакніжны» жаўрук, які ў адрозненне ад іншых жаўрукоў, часта спявае на зямлі, а не ў небе. Які гэта від?

Фота: Віталь Некрашэвіч.

April 30th 2021, 7:29:26 am

April 30th 2021, 7:33:38 am
Loading...

Апошняя і больш складаная загадка – што за чорна-белая птушачка? Менавіта яны шпіёняць за вялікімі сініцамі пры пошуку месца для гнязда!

Фота: Юры Шаўцоў.

April 30th 2021, 7:35:53 am

April 30th 2021, 7:43:49 am

May 1st 2021, 8:33:00 am
Loading...

Даўно падзяляеш нашыя каштоўнасці, лічыш нашую працу важнай, а сябрам АПБ стаць ніяк не збярэшся?

Вось ён, вясновы знак! 🙋‍♀️ Усім НОВЫМ сябрам у траўні мы дорым запрашэнне на птушыную экскурсію з арнітолагам. 😍

Увага! Экскурсія групавая і пройдзе ў Мінску ў першай палове чэрвеня, мы прапануем 2 даты на выбар.

💚 Далучайся да аховы дзікай прыроды 👉🏻 ptushki.org/anketa.

May 2nd 2021, 7:39:41 am
Loading...

Вушатая сава атрымала сваю назву дзякуючы пёрам, якія тырчаць на галаве і вельмі нагадваюць вушы. Але гэтыя пёры не маюць ніякага дачынення да слыху! 😉

👉🏻 Сапраўдныя вушы размешчаны па баках галавы, але на рознай вышыні. Гэта дазваляе вельмі дакладна вызначаць, адкуль ідзе гук.

А вось "пёры-вушкі" сава часам выкарыстоўвае, каб паказаць свой настрой. 🙃 #птушыныяцікавосткі

📷 Фота зрабіў Зміцер Новікаў у Мінску, @ptushkafota.

May 2nd 2021, 5:14:00 pm
Loading...

🐦 Не можаш вызначыць птушку, якая табе сустрэлася ў прыродзе? Набудзь палявы вызначальнік птушак, які зручна браць з сабой! 👌🏻

У наяўнасці ён ёсць у Акадэмкнізе – Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, цана – 21,45 бел руб. ❗️А таксама на oz.by 👉🏻 https://oz.by/books/more10991632.html

🔸229 відаў птушак;
🔸691 якасная і арыгінальная фатаграфія;
🔸248 старонак;
🔸інфармацыя пра статус, сезоннасць, месцы пражывання, адметныя прыкметы і галасы кожнага віду.

May 3rd 2021, 5:19:44 pm
Loading...

⚡️Заўтра выходзяць новыя маркі ад Белпошты з «чырванакніжнікамі», якім пагражае знікненне не толькі ў Беларусі, але і ў свеце.

🐹 На адной з іх звычайны хамяк, пра цяперашні стан папуляцыі якога ў Беларусі навукоўцам нічога не вядома. Летась АПБ нават абвясціла прэмію за знойдзеную жылую нару гэтага грызуна, але адшукаць звярка не ўдалося.

🐦 На другой марцы вяртлявая чаротаўка, птушка, якая «спявае» на лагатыпе АПБ. ☺️ Менавіта на балотах Беларусі гняздуецца самая вялікая ў свеце папуляцыя гэтага віду.

📩 Адпраў паштоўку з такой прыгожай маркай сваім сябрам і раскажы пра віды, якім пагражае глабальнае знікненне!

May 4th 2021, 7:07:01 am
Loading...

💥 Добрая навіна! У нас новы партнёр бонуснай праграмы для сябраў АПБ – крама аптычных прылад telescop.by!

🦉Замаўляй бінокль для назірання за птушкамі са зніжкай 10%.

Каб атрымаць зніжку, пазнач кодавае слова ў каментары да заказу на сайце, у паведамленні інстаграм https://www.instagram.com/telescop.by/ або па тэлефоне. Кодавае слова можна запытаць праз паведамленне ў групу АПБ ў фэйсбуку https://www.facebook.com/APB.BirdLife.Belarus або напісаўшы на пошту salavei@ptushki.org.

💚Далучайся да АПБ і атрымлівай бонусы ➡️ ptushki.org/anketa.
Усе зніжкі ад нашых партнёраў ➡️ ptushki.org/bonus.

📷 Птушкаванне на балоце Ельня. Фота Яны Трусіла, валанцёркі АПБ.

May 4th 2021, 7:07:42 pm
Loading...

Падтрымай совачак капейчынай! 🦉🙏🏻

Мы хочам дапамагчы барадатай кугакаўцы і зрабіць для яе штучныя гнездавыя платформы. Сама яна гнёздаў не будуе, а займае чужыя.

Пабудова павінна быць у добрым стане, дастаткова вялікай і размешчана так, каб да яе быў вольны падлёт. Калі такіх гнёздаў няма, кугакаўка можна адкласці яйкі на струхнелы зламаны ствол дрэва. Гэта вельмі небяспечная апора, кладка і маленькія птушаняты могуць загінуць.😔

Падтрымай добрую справу! 🙌🏻 На замену платформ патрэбна 1213 беларускіх рублёў. Чым хутчэй мы збяром суму, тым хутчэй зможам дапамагчы барадатым кугакаўкам балота Дзікое і зберагчы іх.

💳 Зрабіць ахвяраванне можна на рахунак BY70BPSB31351049261149330000 праз пошту і/ці банк, таксама як адвольны (произвольный) плацеж праз інтэрнэт-банкінг.
👉🏻 УНП: 101546170. Получатель: АПБ. Региональная Дирекция № 700 по г. Минску и Минской области ОАО «БПС-Сбербанк», БИК BPSBBY2X, г. Минск, пр-т Машерова, 80.

📷 Фота: Андрэй Шэўчык (АПБ).

May 4th 2021, 8:01:21 pm
Loading...

На Дзень Перамогі плануюць адпусціць у неба 4000 геліевых шароў. 😳

Гараджане склалі петыцыю https://petitions.by/petitions/4869, у якой заклікаюць Мінгарвыканкам і Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя забараніць «Мінскканцэрту» рэалізаваць задуму з шарамі.

‼️ І мы просім падпісаць петыцыю супраць запуску шароў і пераслаць сябрам! Петыцыя закрыецца ўжо праз 8 гадзін!

Запускаць паветраныя шары небяспечна для навакольнага асяроддзя і асабліва для птушак і звярэй! Часам яны праглынаюць такое смецце, і шарыкі выракаюць жывёлу на балючую смерць. 😔😥

Шарыкі – гэта небіяраскладальныя адкіды, якія, у адрозненне ад звычайнага смецця, яшчэ і разлятаюцца на вялікія адлегласці, і значна хутчэй. У выніку шары трапляюць у прыродныя экасістэмы і шкодзяць ім.

May 5th 2021, 9:50:01 am
Loading...

Салаўі заспявалі! 🎶❤️
🐦 Занось салаўіныя месцы на карту – паглядзім, дзе крылатыя спевакі даюць канцэрты ptushki.org/nightingales!

Не ведаеш, як спявае салавей? Пазвані яму – пачуеш: +375445006612. ☺️

☝🏻Адна з мэт акцыі – захаваць месцы гнездавання салаўёў. Па яе выніках мы пішам у абласныя адміністрацыі звароты з парадамі не прыбіраць зарасці і лістоту ў салаўіных месцах, бо менавіта ў такіх дзікіх куточках яны гняздуюць і харчуюцца.

May 5th 2021, 5:11:00 pm
Loading...

На другім гняздзе сокалаў-пустэльг зноў «горача»! 😯 Толькі паглядзі, як самка абараняе сваё гняздо і праганяе чужога самца. На гняздзе ўжо ёсць яйкі, але кладка пад самай камерай, таму яе не відаць.🥚

👨‍💻 Самастойна глядзець кругласуткавую анлайн-трансляцыю з двух гнёздаў «чырванакніжных» пустэльг у Брэсце можна па спасылцы 👉🏻 birdwatch.by/pustalga-brest2021.

May 6th 2021, 10:00:16 am
Loading...

Вясна! У лесе пара пярэстых валасяніц (мухоловок-пеструшек) знайшла прыдатнае дупло ў сухім ствале зламанай вольхі.🐦🌳

Дупло знаходзіцца на вышыні каля трох метраў, на два метры ніжэй - іншае дупло, заселенае шпакамі (скворцами).

🏠 Валасяніцы актыўна ўладкоўваюць жыллё, здабываюць і прыносяць лубяныя ніткі для гнязда. Самец часта спявае, спрабуе атакаваць суседа-шпака. Птушкі вельмі спрытныя – вылятаюць з дупла і, умомант развярнуўшся, зноў сядаюць каля ўваходу.

📷 😍 Выдатная фотасерыя + відэа ад Уладзіміра Бондара тут: https://birdwatch.by/gallery/arktous/mukholovki-pestrushki-na-poroge-novogo-doma-ficedula-hypoleuca.

May 7th 2021, 12:07:00 pm
Loading...

Гэтая невялікая і вельмі прыгожая птушка з доўгім хвастом – вусатая сініца.
У самца верх галавы попелава-шэры, па баках дзюбы да шыі спускаюцца пучкі чорных пёраў – тыя самыя «вусы». 😊

Вусатая сініца жыве ў зарасніках трыснягу і рагозу па берагах вадаёмаў. У Беларусі трымаецца найперш зарослых сажалак рыбгасаў і берагоў невялікіх рэк.
☝🏻 Птушка ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі.

📷 Фота: @ptu6ki.

May 7th 2021, 6:55:41 pm
Loading...

Запрашаем у Школу дрэваў! 🌿

🌲 Мінулым разам не ўсе паспелі зарэгістравацца, таму калі хочаш лепей спазнаць прыроду і даведацца больш пра дрэвы Беларусі, запісвайся ў Школу дрэваў ужо цяпер 👉🏻 birdingbelarus.by/lectures-excursions-workshops/trees-school/!

🌳 Ты зможаш навучыцца вызначаць віды па лісці, кроне, кары, галінах і пладах!
Курс складаецца з 2 анлайн-лекцый і 3 палявых экскурсій.

📷 Фота: Віктар Малышчыц.

May 8th 2021, 7:13:00 am
Loading...

Сёння, 8 траўня, адзначаецца Cусветны дзень міграцыі птушак! 🐦

Птушкі, якія адлятаюць у вырай, вясной пераадольваюць тысячы кіламетраў на цяжкім шляху дадому. Давай сустракаць іх разам! 🙌

Калі ўбачыш ці пачуеш птушак «Жывой вясны» – занось на карту http://www.springalive.net/be-by/migrations/addnew 🤗

📷 На фота вясковыя ластаўкі (деревенские ласточки). Кампанія «Жывая вясна» ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #жываявясна2021

May 8th 2021, 1:38:00 pm
Loading...

Травеньскія вечары – добры час для прагулак пад спевы салаўёў, асабліва на такіх вялікіх выходных! 🌳🐦

🎶 Пачуеш крылатых спевакоў – занось салаўіныя месцы на карту: ptushki.org/nightingales.

May 9th 2021, 9:13:00 am
Loading...

Ляляк (козодой) – птушка 2021 года – адзін з майстроў камуфляжу. Афарбоўка апярэння ляляка цудоўна маскіруе яго на фоне лясной падсцілкі або ствала дрэва.

Прыжмурыўшы свае вялікія вочы, птушка становіцца днём незаўважнай як для чалавека, так і для птушак-драпежнікаў.

Атрымалася ўсіх лелякоў на фота знайсці? 😅 #птушкагода

📷 Фота: P.Taszynski, Wikimedia Commons.

May 9th 2021, 6:01:00 pm
Loading...

📷 Нагадваем пра птушыны фотаконкурс «Жывой вясны» – паспей паўдзельнічаць!

На конкурс прымаюцца ўласныя фота з выявамі дзікіх птушак-вестуноў вясны, зробленыя ў прыродзе: белы бусел (белый аист), вясковая ластаўка (деревенская ласточка), чорны свіргуль (черный стриж).🐦

🙋‍♀️ Далучайся! Дасылай свае фота на паштовую скрыню springalive@ptushki.org да 12 чэрвеня ўключна.

📷 Фота: белы бусел, Сяргей Марыніч.
Кампанія «Жывая вясна» ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #жываявясна2021

May 10th 2021, 7:30:00 am
Loading...

❓Ведаеш, як адрозніць самца зімародка ад самкі?

Зімародка-самца можна распазнаць па яго цалкам чорнай дзюбе. А ў самак частка дзюбы каля асновы чырвоная, як быццам яна нафарбавалася памадай. 💄☺️ #птушыныяцікавосткі

📷 Фота: Bohuš Číčel, Wikimedia Commons.

May 10th 2021, 4:03:00 pm
Loading...

🐦 Калі ўбачыш зязюлю або пачуеш славутае “ку-ку!” – занось назіранне на сайт http://www.springalive.net/be-by/migrations/addnew. ☺️

✅ Цікавы факт: вельмі характэрнае “ку-ку, ку-ку” – гэта голас самца зязюлі, які гэтым крыкам абвяшчае пра сваю прысутнасць іншым самцам і прыцягвае ўвагу самкі.

📷 Фота: Chris Romeiks, Wikimedia Commons.
Кампанія "Жывая вясна" ажыццяўляецца дзякуючы падтрымцы HeidelbergCement. #птушыныяцікавосткі #жываявясна2021

Viewing Telegram channel @ptushki (Ахова птушак Бацькаўшчыны)
This is channel preview
create account to subscribe to this channel, browse for more