Nius

Viewing post #3708 of Telegram channel lukanomika
September 9th 2021, 11:05:05 am

Памятаеце рашэнне пра засакрэчванне лімітаў выпуску аблігацый Банка развіцця? Дык вось, 12 жніўня БРРБ зрабіў 5 выпускаў аблігацый на 200 млн руб кожны. Агулам атрымліваецца 1 млрд руб. Паперы даволі кароткія (у Банка развіцця абарачэнне аблігацый звычайна некалькі гадоў), яны павінны быць пагашаныя ўлетку і ўвосень 2022 г.

14 верасня Нацбанк апублікуе звесткі пра грашовую масу. Будзе вельмі цікава, сачыце за гэтым. Калі маеце што дадаць, пішыце на @lukanomikabot.


Sign up to NIUS (no email is needed) and subscribe to this channel to get notifications, unite many channels to one view and use other features!