Nius

Viewing post #3694 of Telegram channel lukanomika
August 18th 2021, 2:19:31 pm

Министерство экономики прогнозирует рост ВВП на 3,3% по итогам года. Об этом заявил сегодня журналистам министр экономики Александр Червяков перед заседанием Совета Министров.

Здаецца, паўтараецца гісторыя 2020 г. Тады Чарвякоў публічна абяцаў не дапусціць скарачэння ВУП у параўнанні з 2019 г. Але ў рэальнасці ВУП Беларусі знізіўся на 0,9%.

Трэба адзначыць, што пад канец мінулага года чыноўнікі ў разы павялічылі ліміт выдачы дырэктыўных крэдытаў — да 2,4 млрд руб. За ІV квартал яны ўкінулі ў эканоміку палову ад гэтай сумы.

Эканамічнаму росту гэта памагло слаба, але раскруціла інфляцыю ў параўнанні з Расіяй, дзе на такое штучнае стымуляванне не пайшлі.

Выглядае, што фокус могуць спрабаваць паўтарыць у канцы 2021 г. Асабліва на гэта намякае нядаўняе рашэнне пра засакрэчванне лімітаў выпуску аблігацый Банка развіцця.


Sign up to NIUS (no email is needed) and subscribe to this channel to get notifications, unite many channels to one view and use other features!