Nius
Viewing Telegram channel @lukanomika (ЭКАНОМІКА)
This is channel preview
create account to subscribe to this channel, browse for more
November 10th 2021, 1:49:01 pm

Гадавая інфляцыя ў спажывецкім сектары дасягнула 10,5%. Гэта максімум са снежня 2016 г. Нездарма павышэнне тарыфаў Белтэлекама і мабільных аператараў перанеслі з кастрычніка на лістапад — іначай гадавы індэкс інфляцыі быў бы яшчэ большы.

Паводле апытанкі на нашым канале чытачы адчувалі гадавы рост цэн у кастрычніку як 20,9% і прагназавалі, што інфляцыя праз год нават павысіцца і складзе 21,8%.

Паводле Белстата, калі прыняць за 100% узровень цэн у канцы 1990 г., то за гэты час (1991-2021 гг.) індэкс інфляцыі дасягнуў 8 161 358 701,12%.

November 10th 2021, 2:11:05 pm

Глава МИД России заявил, что властям ЕС необходимо начать переговоры по миграционному кризису.
«Когда из Турции шли беженцы, ЕС выделил финансирование, чтобы они оставались на территории Турецкой республики. Почему нельзя помогать также белорусам», — сообщил глава МИД России.


Вось цяпер ясныя мэты міграцыйнага крызісу. Расія не хоча заставацца адзіным фінансавым донарам РБ, а паколькі крэдыты ад Захаду заблакаваныя, застаецца турэцкі варыянт — з дармавой дапамогай, амаль без усякіх умоваў. Таксама, калі перамовы адбудуцца, гэта будзе фактычнае прызнанне ЕС вынікаў выбараў 2020 г.

November 13th 2021, 9:45:05 am

Пуцін нагадаў, што перакрыццё транзіту газу праз Беларусь будзе парушэннем дагавору пра продаж Белтрансгаза. Вось што чакае РБ, калі яны пойдуць на такі крок.

Белорусская сторона обязуется по требованию ОАО "Газпром" выкупить все ранее переданные ОАО "Газпром" акции ОАО "Белтрансгаз" за 5 миллиардов долларов, а также компенсировать ОАО "Газпром" все убытки, которые могут у него возникнуть в связи с этим в случае невыполнения любого из указанных в документе условий:

- потребление закупаемого у ОАО "Газпром" газа исключительно на территории Беларуси;
- беспрепятственная и бесперебойная транспортировка по территории Беларуси природного газа, подаваемого с территории России;
- исключительное право "Белтрансгаза" на закупку природного газа, вывозимого с территории России и предназначенного для потребителей Беларуси;
- неиспользование специальных прав по управлению ОАО "Белтрансгаз", которые бы нарушали или ущемляли объем прав, предоставленных акционерам "Белтрансгаза" в соответствии с применимым законодательством о хозяйственных обществах, включая введение особого права ("золотой акции") на участие в управлении белорусским газотранспортным предприятием;
- отсутствие не санкционированного собственником природного газа отбора из потоков газа, транспортируемых через территорию Беларуси;
- неизменность условий пользования земельными участками под объектами недвижимого имущества белорусского участка газопровода Ямал — Европа в соответствии с законодательством Беларуси, действующим на дату подписания соглашения.

І вы яшчэ верыце словам, што Беларусь перакрые расійскі транзіт? 😄

November 16th 2021, 9:05:27 pm

Еўразійскі банк развіцця пазычае Банку развіцця ў Беларусі 314,5 млн еўра. Тэрмін вяртання грошай — 01/12/2024. Пазыка выдаецца пад гарантыі Мінфіна, стаўка не называецца.

Цікава, што такімі адносна кароткімі грашыма ўлады збіраюцца фінансаваць "найбольш важныя эканамічныя праекты дзяржавы".

November 17th 2021, 3:29:01 pm

Сітуацыя ў беларускай эканоміцы па выніках кастрычніка

ІV квартал пачаўся слаба. Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) па папярэдняй ацэнцы вырас за кастрычнік толькі на 0,2%.

4 кастрычніка першы энергаблок АЭС вярнулі да працы. Гэта выклікала рост дададзенай варасці ў энергетыцы на 25% (эфект нізкай базы 2020 г.).

Энергетыка паскорыла рост ВУП на 0,4 п.п. Значыць пры стаячай АЭС Беларусь магла мець скарачэнне ВУП.

Апрацоўчая прамысловасць змінусавала ўпершыню з 2020 г. Added value скарацілася на 1,1%, што запаволіла рост эканомікі на 0,2 п.п.

Яшчэ ўвесну прамысловасць дадавала ў ВУП па 3-4 п.п., але выглядае, што тыя часы мінулі надоўга.

Дынаміка тавараабароту ў аптовым гандлі таксама ў мінусе — на 3,3% да 2020 г. У спалучэнні са спадам валавога рэгіянальнага прадукта ў Гомельскай і Віцебскай абласцях, Мінску і абнуленнем росту ў Мінскай вобласці гэта ўказвае на магчымыя праблемы вялікіх экспарцёраў — чорнай металургіі, нафтаперапрацоўкі, хімічнай прамысловасці.

Цягам усяго 2021 г. у мінусе застаецца будаўнічы сектар. За кастрычнік added value у сектары абрынулася на 19% да 2020 г. Гэта забяспечыла запаволенне росту ВУП на 0,9 п.п.

Ёсць зніжэнне індэксаў у сектары інфармацыі і сувязі. Яго ўнёсак у ВУП стаў мінімальным за 7 месяцаў (+0,5 п.п., а раней было 0,7-1,1 п.п.).

November 22nd 2021, 11:05:13 am

Нацбанк сапсаваў кар’еру трэцяму запар менеджару Альфа-Банка

18 лістапада не прайшоў атэстацыю ў Нацбанку Аляксандр Бабко. Камісія пры НБРБ прызнала яго "не соответствующим квалификационным требованиям и требованиям к деловой репутации, предъявляемым к должностям заместителя руководителя, члена коллегиального исполнительного органа банка и небанковской кредитно-финансовой организации".

Крыніцы ў фінансавым сектары называюць атэстацыю зручным інструментам кантролю чыноўнікаў над менеджарамі ў банках. Працэдура дазваляе аператыўна кэнсэліць недастаткова кваліфікаваных на думку дзяржапарату людзей.

Гэта не першая неатэстацыя сярод менеджараў Альфа-Банка. Увесну камісію пры НБРБ не прайшлі Смоляк і Застольскі.

Хваля неатэстацый у Альфа-Банку пачалася пасля візіту Лукашэнкі на Мотавела. Там ён сказаў наступнае:

"Идеи разорвать предприятие на куски, а затем их раздать по банкам (Белгазпромбанк, Альфа-Банк и иные) я расцениваю как антигосударственные. Это уничтожение предприятия", - заметил Александр Лукашенко.

Праз месяц пасля "бітвы пры Мотавела" Нацбанк арганізаваў пазапланавую праверку Альфа-Банка, якая выявіла парушэнні ў дзейнасці гэтага банка з расійскім капіталам. Неўзабаве за гэтым паследаваў кадравы зоркапад у Альфа-Банку.

November 22nd 2021, 1:30:26 pm

Пара словаў пра мінімальны заробак у Беларусі і Украіне.

У Беларусі Нацыянальная рада па працоўных і сацыяльных пытаннях прапанавала павысіць мінімальную заработную плату з 2022 г. да 457 руб.

Ва Украіне згодна з праектам бюджэта на 2022 г. мінімальны заробак з 1 студзеня складзе 6500 грывень (695 руб.), з 1 кастрычніка — 6700 грывень (717 руб.).

У 2021 г. мінімалка ў РБ складае 400 руб., ва Украіне — 6000 грывень (642 руб.). Такім чынам, у наступным годзе вялікі адрыў Украіны па мінімальным заробку захаваецца.

Паводле Белстата ў 2021 г. 2,9% беларусаў, занятых на вялікіх і сярэдніх прадпрыемствах, мелі заробак да 400 руб., 9,4% — да 500 руб., 17% — да 600 руб. і 24,9% — да 700 руб.

Значыць кожны пяты беларус у 2021 г. зарабляе менш, чым складае мінімальны заробак ва Украіне (6000 грывень/642 руб.).

November 22nd 2021, 4:28:12 pm

Сёння ўвечары курс расійскага рубля прабіў адзнаку 75 руб./$ і зараз таргуецца каля яе. Гэта мінімум за 4,5 месяца.

https://t.me/banki24_news/2108

November 22nd 2021, 6:35:35 pm

За частку лістапада, якая скончылася, беларускі рубель аслабеў да амерыканскага долара на 2,8%. Калі б дэвальвацыя такімі тэмпамі ішла ўвесь год, то рубель зняцэніўся да вечназялёнага на 46-48%.

November 23rd 2021, 11:03:08 am

Тры месяцы запар ВУП Беларусі расце тэмпамі, меншымі за 1%. Эканамічнага ўзлёту хапіла толькі на ІІ квартал, а ў ІІІ-IV кварталах адбываецца жорсткая прасадка тэмпаў.

November 24th 2021, 11:22:04 am

POLL: Як па-вашаму змяніліся цэны на тавары і паслугі за апошнія 12 месяцаў?

November 24th 2021, 11:24:35 am

POLL: Як па-вашаму зменяцца цэны на тавары і паслугі за наступныя 12 месяцаў?

November 24th 2021, 2:51:01 pm

Нямецкі Spiegel: у санкцыйным спісе ЕС будуць Белавія, Гродна Азот і Беларуснафта.

Калі гэта праўда, то наступствы будуць адчувальнымі для прадпрыемстваў і бюджэта. Беларуснафта шмат гадоў экспартуе 100% сыравіны, здабытай у Беларусі, на НПЗ у Германіі, якія належаць "Роснефти".

Перапынак у экспарце беларускай нафты быў толькі ў І квартале 2020 г. Тады яе накіравалі на нашыя НПЗ, бо расіяне не пастаўлялі сваю нафту праз канфлікт.

Гэтая нафта адрозніваецца ад Urals і менавіта ў пачатку 2020 г. беларускія аўтааматары скардзіліся на дзіўныя перамены ў якасці маторнага паліва. Пасля аднаўлення імпарту расійскай нафты нараканні на бензін і дызпаліва зніклі.

Гродна Азот экспартуе вялікую частку прадукцыі на прэміяльны рынак ЕС (Польшча, Літва і г.д.). Нейкі працэнт экспарту ідзе праз порты краін Балтыі, нейкая доля — праз чыгунку сухадолам.

Бюджэт спаганяе з нафты і ўгнаенняў экспартныя мыты, калі тавар вывозіцца за межы ЕАЭС. Так што страты могуць быць і тут.

November 30th 2021, 6:09:01 am

Канал @sasha_and_wine анансуе сустрэчу. Абавязкова заходзьце, будзе цікава! 😉

❗️ В среду 01.12. в 19:00 в уютном кинозале VOKA CINEMA (в Dana Mall на Востоке), редакция зачитает большую лекцию о вине, деньгах, инвестициях и всем таком прочем, что связано с заработком и серьезными финпопадаловами на любимом всеми нами напитке.

❓ Мы вместе постараемся найти ответы на самые важные вопросы в винной вселенной: как заработать на вине, как вложиться в вино с умом, как покупать правильно и с заделом на будущее, как обмануть в мире вина и как сделать так, чтобы тебя самого на вине особо не нагрели.

білеты: https://t.me/sasha_and_wine/2075

November 30th 2021, 11:29:19 am

Інсайд Spiegel тыднёвай даўніны пра пяты пакет санкцый ЕС апраўдаўся.

https://t.me/banki24_news/2129

November 30th 2021, 3:03:38 pm
Loading error

December 3rd 2021, 11:41:01 am

Учора, як вядома, быў прыняты цэлы блок заходніх санкцый на РБ. Вось асноўныя дакументы, якімі чыноўнікі ды іншыя адказныя асобы будуць кіравацца ў гэтым пытанні.

Асобы, якія трапілі ў SDN-list ЗША:
https://home.treasury.gov/policy-issues/financial-sanctions/recent-actions/20211202

Дырэктыва Мінфіна ЗША па санкцыях на Мінфін Беларусі і Банк развіцця:
https://home.treasury.gov/system/files/126/belarus_sovereign_debt_prohibition_directive_1.pdf

Генеральная ліцэнзія OFAC на аперацыі БКК і "Агророзквіт":
https://home.treasury.gov/system/files/126/belarus_gl5.pdf

Рашэнне па санкцыях ЕС:
https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32021D2125&from=EN

Рэгламент санкцый ЕС:
https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32021R2124&from=EN

Санкцыі Вялікабрытаніі:
https://assets.publishing.service.gov.uk/government/uploads/system/uploads/attachment_data/file/1038050/Notice_Belarus_021221.pdf

Санкцыі Канады:
https://www.canada.ca/en/global-affairs/news/2021/12/belarus-sanctions.html

December 3rd 2021, 1:03:01 pm

Банкі24 даследавалі медыянныя заробкі па ўсёй Беларусі. Выявілася вялікая канцэнтрацыя бедных раёнаў у Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Напрыклад, у Шаркаўшчынскім раёне 50% найманых работнікаў маюць менш за 655 руб. да выплаты падаходнага і 1% у Фонд сацабароны.

https://t.me/banki24_news/2137

December 3rd 2021, 3:18:01 pm
Loading...

December 6th 2021, 9:34:01 am

Пара слоў пра развіццё беларускай прамысловасці. На мінулым тыдні на прапагандысцкіх рэсурсах спачатку распавялі пра планы МТЗ, а потым пра Нафтан і Мазырскі НПЗ.

На Мінскім трактарным заводзе запэўнілі, што ў 2021 г. наблізяцца да аб’ёмаў выпуску ў 35 тысяч машын. Вось толькі на піку ў 2012 г. МТЗ вырабляў ажно 70 тысяч — удвая болей.

Чыноўнік АП Крутой расказаў, што бюджэт на 2022 г. разлічаны зыходзячы з перапрацоўкі 12,5 млн т нафты, але Нафтан і Мазырскі НПЗ арыентуюцца на 16-17 млн т.

Трэба ведаць, што пікавая магутнасць абодвух заводаў сягае 24 млн т. У 2015 г. быў максімальны імпарт нафты ў Беларусь — 22,9 млн т, усе 100% з Расіі. Такім чынам, у кансерватыўным сцэнары НПЗ будуць загружаныя на палову ад магутнасцяў, у аптымістычным — на 2/3.

December 7th 2021, 3:33:39 pm
Loading...

December 7th 2021, 4:51:45 pm

Антысанкцыі выявіліся дзіравымі. Шмат выключэнняў, якімі ў 2022 г. могуць скарыстацца ўнікальна набліжаныя бізнэсы і манапалізаваць імпарт асобных таварных груп з ЕС.

https://t.me/banki24_news/2151

December 7th 2021, 10:32:50 pm

Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы.

Пачатак быў пакладзены ў 2020 г. пастановай Саўміна. З чэрвеня мінулага года грузы, якія праязджалі праз мяжу ЕАЭС у Беларусі, пламбавалі на выбаркавай аснове. Цана арэнды пломбы на грузавік дасягала 3 базавыя велічыні.

У канцы ліпеня 2021 г. Саўмін увёў абавязковае пламбаванне аўтагрузаў, якія ўвозяцца з тэрыторыі Літвы. Цана пломбы падрасла да 5 базавых велічыняў.

І вось цяпер пламбаванне ахапіла грузы, якія паступаюць з тэрыторыі Польшчы. Цана пломбы для транзітных грузаў з Літвы і Польшчы вырасла да 10 базавых.

Цікава, што ўлетку літоўскім перавозчыкам далі месяц на падрыхтоўку да зменаў. А цяпер адпаведная пастанова набывае сілу за дзень: апублікавалі 8 снежня, уступае 9-га.

Такім чынам, цяпер транзітныя грузы з Літвы і Польшчы абкладаюцца аброкам 10 БВ на машыну.

Ці шмат гэта дасць беларускаму бюджэту? Па інфармацыі Мытнага камітэта за 2020 г. "праз мытную мяжу ЕАЭС у Беларусі праехала больш як 2,3 млн грузавых аўтамабіляў, або каля 6,5 тыс. грузавікоў штодзень".

Калі навігацыйнымі пломбамі ахапіць мяжу з Украінай і Латвіяй, то выходзіць да 667 млн руб даходаў на роўным месцы (2,3 млн × 10 × 29 руб).

P.S. З 2022 г. памер базавай велічыні плануюць падняць да 31 руб.

December 11th 2021, 2:04:27 pm

Да пытання пра стратэгічныя прыярытэты Кітая ў еўразійскім рэгіёне.

В ОАЭ проживают до 150 тысяч китайцев и работают 6 тысяч предприятий. Товарооборот между двумя странами за первые 9 месяцев 2021 года достиг $49 млрд.

За 9 месяцаў 2021 г. тавараабарот КНР з Беларуссю склаў $3,5 млрд, з якіх $2,9 млрд — гэта імпарт кітайскіх тавараў у РБ.

Прамыя інвестыцыі з кантынентальнага Кітая ў РБ на чыстай аснове дасягнулі за 9 месяцаў 2021 г. $35,7 млн.

Прамыя замежныя інвестыцыі ў індустрыяльны парк "Вялікі камень" за 9 месяцаў 2021 г. склалі $32,4 млн (мінус 11,4% да 2020 г.).

Viewing Telegram channel @lukanomika (ЭКАНОМІКА)
This is channel preview
create account to subscribe to this channel, browse for more