Кожны месяц мы будзем абіраць найлепшую песню, якая выйшла за месяц.
LEAR x Angst — Мяне
Зміцер Вайцюшкевіч — Неверагоднасць
Leibonik — Жакі
Аня Хітрык - Навагодняя паштоўка
Aspirin Rose - Исповедь
Захавай САБЕ, каб не рабіць памылкі. 📢
Мы запускаем праграму пра беларускую мову: #моваздома.
Гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак. Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Мы стараемся тлумачыць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым.
Першы выпуск прысвечаны словам сабе і сябе. Абяцайце больш іх не блытаць. 🙏🏻
Вядоўца праграмы: Аляксандра Бабкова.
https://youtu.be/vAMSU0D211w
![]() |
Сябры, у пятніцу 5 лютага 2021 года музейны праект "Куфар старажытнасцяў" сумесна з Арт Вандроўняй прапануе далучацца да онлайн-zoom лекцыі "Наш Касцюшка слаўны быў" да 275 годдзя з дня нараджэння героя. Аўтар і вядоўца - гісторык, музеязнаўца і экскурсавод Павал Каралёў.
Адмысловымі госцямі лекцыі стануць прадстаўнік беларусаў Швейцарыі, вядомы грамадскі дзяяч Аляксандр Сапега і даследчык Анатоль Трафімчык.
Акурат у лютаўскія дні калі будзе лекцыя, у 1746 годзе нарадзіўся Тадэвуш Андрэй Банавентура Касцюшка. Славуты сын беларускай зямлі з'яўляўся кіраўніком паўстання за захаванне Рэчы Паспалітай (1794 г.). Ён жа герой вайны за незалежнасць ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.
Пачатак мерапрыемства а 20-й гадзіне. Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму:
https://forms.gle/wSPmeZKvh3ZudFYq5
Назбіраем 1500 падпісантаў на нашым канале? youtube.com/artsiadziba
Абяцаем раз на тыдзень выкладаць крутыя тэмы ў праграме #моваздома
Першы выпуск: https://youtu.be/vAMSU0D211w
Захавай сабе, каб не рабіць памылкі. 📢
Як правільна: ЛЕПШЫ або НАЙЛЕПШЫ
Мы працягваем праграму пра беларускую мову: #моваздома.
Гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак. Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Мы стараемся тлумачыць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым.
Другі выпуск прысвечаны ступеням параўнання прыметнікаў. Хто лепшы, а хто — найлепшы? Абяцайце запомніць. 🙏🏻
Вядоўца праграмы: Аляксандра Бабкова.
https://youtu.be/2LnNRaiMEi0
![]() |
Сябры, у пятніцу 19 лютага 2021 года музейны праект "Куфар старажытнасцяў" сумесна з Арт Вандроўняй прапануе далучыцца да онлайн-zoom лекцыі да Міжнароднага дня роднай мовы "Тарашкевіца - клясычны правапіс" зь вядомым мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам.
Пачатак мерапрыемства ў 19-30! Рэгістрацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/bWRX98LaQrhrPnTU9 Спасылка на zoom-лекцыю прыйдзе за некалькі гадзінаў да пачатку (абавязкова правярайце "спам").
Зь лекцыі спадара Вінцука вы даведаецеся:
- чаму Тарашкевічаў правапіс прызнавалі ўсе беларусы, нават падзеленыя дзяржаўнымі межамі?
- навошта нам тарашкевіца ў ХХІ стагодзьдзі?
- ці складана яе засвоіць? 7 простых правілаў!
А Павал Каралёў распавядзе цікавыя факты пра асобу самога стваральніка правапісу Браніслава Тарашкевіча. Ён пакажа цікавосткі, што зьберагаюцца ў зборах праекта "Куфар старажытнасьцяў" і датычныя да асобы славутага мовазнаўцы і грамадзка-палітычнага дзеяча. Дарэчы, на здымку афішы малавядомае фота Тарашкевіча, што сымбалічна абгарэла ў пажары.
Мы працягваем праграму пра беларускую мову: #моваздома.
Трэці выпуск прысвечаны скланенням назоўнікаў: https://www.youtube.com/watch?v=-hQr4Il-my0
Гэта сапраўды невычэрпная крыніца памылак. Па дарогам ці па дарогах? На дне ці на дні? Давайце запомнім. 🙏🏻
#Моваздома — гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак. Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Мы стараемся тлумачыць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым.
Вядоўца праграмы: Аляксандра Бабкова.
![]() |
Мы выпусцілі кнігу, з якой лёгка пачаць размаўляць па-беларуску
Перадзамова 📌: https://forms.gle/XTyQfuP98Qugse2A6
Выйшла кніга «Беларускамоўныя» – гэта збор практычных парадаў, прызначаны для тых, хто хоча загаварыць па-беларуску. Табе патрэбная гэтая кніга!
• Калі ты апошні раз чуў беларускую мову яшчэ ў школе.
• Або рашуча настроены змяніць нешта ў жыцці.
• Хочаш пачаць размаўляць па-беларуску, але не ведаеш, з чаго пачаць.
• Адчуваеш павагу да сваёй краіны і мовы.
Кніга прапануе абраць адзін з чатырох варыянтаў паводзінаў: ад мінімуму да максімуму. І пакрыху ўключаць беларускую мову ў сваё жыццё.
«Беларускамоўныя» дапамогуць пераадолець псіхалагічны бар’ер, падкажуць, дзе знайсці аднадумцаў, неабходныя лічбавыя і папяровыя рэсурсы, а таксама распавядуць асабістыя гісторыі людзей, якія ўжо пачалі размаўляць па-беларуску.
Набыць кнігу: «Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72) і «Кніжная шафа» (пр-т Дзяржынскага, 9). Месцы будуць дадавацца, па ўсіх пытаннях звяртацца ў інстаграм @artsiadziba.
![]() |
Кніга — гэта не адзінае, што мы для вас падрыхтавалі ў #дзеньроднаймовы
Разам з SAY.BY запускаем круты стартап «Мова прафесіі».
Мабільны дадатак «Мова прафесіі» дапаможа кожнаму вывучыць беларускую прафесійную лексіку ў сваёй сферы дзейнасці.
Праграма дае магчымасць патрэніравацца, папрактыкавацца і пацвердзіць веды размоўнай беларускай мовы сваёй прафесіі.
Сервiс яшчэ ў распрацоўцы, але ў каманды ёсць прататып. Працуе ён так: чалавек заходзiць i выконвае заданнi.
Усяго тыпаў заданняў з дзясятак:
📢 прачытаць тэкст услых;
📝 апісаць па-беларуску карцінку;
🌖 падсвятліць няправільныя словы, калі гук не адпавядае тэксту;
🎤 запіс за дыктоўкай фразы або сказу;
🤗 паўтарыць сказ i некоторыя iншыя заданнi.
Для атрымання вынiкаў выкарыстоўваюцца тэхналогіі штучнага інтэлекту — нейронавыя сеткі, якія будуць узбагачацца тысячамі гадзінаў беларускіх тэкстаў, начытаных валанцёрамі для ўзору правільнасці вымаўлення.
Чулі, як Сярога або Дакота спяваюць па-беларуску?
«Сам Шазам» паднялі пытанне беларускамоўных песень у папулярных выканаўцаў.
Можна знаходзіць сабе розныя апраўданні, але ў кожнага артыста мусіць быць песня па-беларуску, — сцвярджаюць самшазамаўцы.
Мы сабралі для вас самыя нечаканыя беларускамоўныя песні поп-артыстаў.
Мы працягваем праграму пра беларускую мову: #моваздома.
Чацвёрты выпуск зноў прысвечаны канчаткам назоўнікаў. У спасылке ці ў спасылцы? У мозге ці ў мозгу? Давайце запомнім, ніякіх -ге, -ке, -хе ў канцы беларускіх слоў! 🙏🏻 https://www.youtube.com/watch?v=-LBT6S-37Yk
#Моваздома — гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак. Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Мы стараемся тлумачыць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым.
Вядоўца праграмы: Аляксандра Бабкова.
Кожны месяц мы будзем абіраць найлепшую песню, якая выйшла за месяц.
5DIEZ - ЯМы
Please, Rewind! - ЛІЦЬ
Partyzanski praspekt - Гэта наш горад
Nürnberg - Kachannie